Інтэграванае навучанне і выхаванне

Група інтэграванага навучання і выхавання
У дзяржаўнай установе адукацыі “Азярыцкаслабадскі дзіцячы сад Смалявіцкага раёна” функцыянуе рознаўзроставая група інтэграванага навучання і выхавання (для выхаванцаў ад 3 да 7 гадоў). Адукацыйны працэс у групе ажыццяўляюць наступныя педагагічныя работнікі:

Макейчык Вольга Васільеўна – выхавальнік дашкольнай адукацыі вышэйшай кваліфікацыйнай катэгорыі;

Бараноўская Алена Міхайлаўна – выхавальнік дашкольнай адукацыі 2-й кваліфікацыйнай катэгорыі;

Сойка Яна Геннадзьеўна – настаўнік-дэфектолаг;

Прадзед Таццяна Іосіфаўна – кіраўнік фізічнага выхавання 1-й кваліфікацыйнай катэгорыі;

Чыстая Марта Уладзіміраўна – музычны кіраўнік 1-ай кваліфікацыйнай катэгорыі.

Арганізацыя развіццёвай асяроддзя ў групе будуецца ў адпаведнасці з узростам выхаванцаў і зместам “Пераліку сродкаў выхавання, навучання, вучэбна-наглядных дапаможнікаў, гульняў і гульнявога абсталявання, камп’ютэрнай тэхнікі, электронных сродкаў навучання, спартыўнага інвентара для ўстаноў, якія забяспечваюць атрыманне дашкольнай адукацыі”, зацверджаным пастановай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь 24.09.2007 № 50. Сярэдняя забяспечанасць гульнявым абсталяваннем у спецыяльнай групе на 01.09.2022 склала 96 %.

Залічэнне выхаванцаў у групу інтэграванага навучання і выхавання ажыццяўляецца на падставе:

  • заяў законных прадстаўнікоў;
  • заключэнняў цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі;
  • напраўлення упраўлення па адукацыі, спорту і турызму Смалявіцкага райвыканкама;
  • медыцынскай даведкі ўстаноўленай формы.

Кантактныя тэлефоны для атрымання неабходнай інфармацыі:

(801776)29824 – Гарадзецкая Алена Мікалаеўна, загадчык установы.

(801776)50704 – Рудзюк Галіна Аляксандраўна, дырэктар “ЦКРНіР Смалявіцкага  раёна”.

Больш падрабязную інфармацыю аб арганізацыі спецыяльнай адукацыі ў Смалявіцкім раёне можна атрымаць на сайце дзяржаўнай установы адукацыі “Цэнтр карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі Смалявіцкага раёна”, перайшоўшы па спасылцы ніжэй:

https://ckroir.smoledu.by