Экалагічная сцежка ва ўстанове дашкольнай адукацыі

Экалагічная сцежка – гэта спецыяльны адукацыйны маршрут у прыродных умовах, дзе ёсць экалагічна значныя прыродныя аб’екты.

На гэтых маршрутах можна пазнаёміць дзяцей і дарослых з натуральнымі біяцэнозамі, разнастайнасцю раслін і жывёл, сувязямі, якія маюцца паміж імі, прадставіць на практыцы прыродаахоўную
дзейнасць. 
Экалагічная сцежка ўключае ў сябе шэраг самых разнастайных аб’ектаў расліннага і жывёльнага свету, краявідныя ландшафтныя кампазіцыі, малыя архітэктурныя формы.

Экалагічная сцежка ўстановы дашкольнай адукацыі

  • спецыяльна абсталяваная ў адукацыйных і выхаваўчых мэтах прыродная тэрыторыя;
  • маршрут, які праходзіць праз розныя прыродныя аб’екты, якія маюць эстэтычную, прыродаахоўную каштоўнасць, на якім дашкольнікі атрымліваюць інфармацыю аб гэтых аб’ектах. 

У якасці аб’ектаў выбраны розныя віды дзікарослых і культурных раслін, лекавыя расліны, клумбы, розныя віды дрэў. 

Падчас прагулак, экскурсій па экалагічнай сцежцы дзеці гуляюць, эксперыментуюць, назіраюць, гутараць з дарослымі, адгадваюць загадкі, робяць высновы, выконваюць заданні.

Свае ўражанні аб убачаным, дзеці выказваюць у выяўленчай дзейнасці.

Аб’екты экалагічнай сцяжынкі можна выкарыстоўваць для пазнавальнага і эмацыйнага развіцця дзяцей.

У выніку ў дзяцей развіваюцца памяць, гаворка, мысленне. 

А самае галоўнае – з’яўляецца пачуццё прыгожага, выхоўваецца любоў да прыроды, жаданне яе берагчы і захоўваць!

 

Вебінар

“ЭКАЛАГІЧНАЯ СЦЕЖКА НА ТЭРЫТОРЫІ УСТАНОВЫ ДАШКОЛЬНАЙ АДУКАЦЫІ”

(Н.А. Рыжова)

(для выкарыстання педагогамі дашкольнай адукацыі ў працэсе самаадукацыі)