Міні-музей ткацтва “Чароўны чаўначок”

Візітка міні-музея ткацтва

https://drive.google.com/file/d/1T7Q_r__TVOh6ADsgCEpDu2wQnLL_3bAS/view?usp=sharing

Прапануем вашай увазе міні-музей ткацтва “Чароўны чаўначок”, які працуе ў дзяржаўнай установе адукацыі “Азярыцкаслабадскі дзіцячы сад Смалявіцкага раёна” з лістапада 2023г. і налічвае на данны момант – 58 экспанатаў.

Ручное ткацтва – цікавы і даступны занятак для выхаванцаў старшай групы. У гэтым узросце прыкметна ўзрастаюць іх творчыя магчымасці: дзеці больш актыўныя, самастойныя, маюць фантазію, уяўленне, здольны праявіць элементарны мастацкі густ.

Фарміраванне ў выхаванцаў уяўленняў аб гісторыі і культуры Беларусі мы пачынаем ужо з дашкольнага ўзросту. Педагагічны калектыў установы адукацыі на працягу некалькіх год працуе над вырашэннем праблемы далучэння дзяцей да гісторыка-культурнай спадчыны Беларусі. Працэс гэты складаны, доўгачасовы, ён патрабуе стварэння вызначаных умоў:

– арганізацыі прадметна-прасторавага асяроддзя;

– наяўнасць педагогаў-носьбітаў нацыянальнай мовы і культуры;

– якасная арганізацыя адукацыйнага працэса;

– уключэнне законных прадстаўнікоў у адукацыйны працэс;

– цеснае ўзаемадзеянне ўстановы дашкольнай адукацыі з сацыяльнымі ўстановамі.

Напрамкі дзейнасці міні-музея:                                                                            

  1. Афарміцельскі.

– Афармленне матэрыялаў экспазіцыі “Чароўны чаўначок”.

– Афармленне пашпартоў экспанатаў.

  1. Пошукавы.

– Пошук новых матэрыялаў сярод супрацоўнікаў установы дашкольнай адукацыі  і бацькоў.

– Збор інфармацыі аб матэрыялах.

– Пошук новых форм работы  з педагогамі, дзецьмі і іх бацькамі ў цэнтры.

  1. Метадычны.

– Арганізацыя розных форм работы з педагогамі (прэзентацыі, семінары-практыкумы, майстар-класы, дзелавыя гульні, КВЗ, вечарыны і іншае).

– Стварэнне картатэк (літаратуры, метадычных распрацовак, наглядна-дэманстрацыйнага матэрыялу і іншае).

– Падбор метадычных распрацовак для арганізацыі спецыяльна-арганізаванай дзейнасці з дзецьмі.

– Распрацоўка канспектаў экскурсій і арганізацыі  розных відаў дзейнасці ў  міні-музеі.

– Распрацоўка інфармацыйнага матэрыялу, рэкамендацый для педагогаў і бацькоў.  

– Падбор нагляднасці.

  1. Экскурсійны.

– Падрыхтоўка экскурсаводаў (з ліку дарослых і дзяцей) і экскурсійнага матэрыялу.

– Арганізацыя і правядзенне экскурсій (у цэнтры і па-за межамі цэнтра).

  1. Выставачны.

– Арганізацыя выстаў дзіцячай творчасці, сумесных з дарослымі работ.

– Арганізацыя тэматычных выстаў.

Міні-музей – гэта месца, у якім магчыма арганізаваць разнастайныя формы работы з педагогамі, дзецьмі і бацькамі.

Формы работы з выхаванцамі:

  • Арганізацыя гульняў-заняткаў:”У госці да бабулі” (адукацыйная вобласць “Дзіця і грамадства”), “Упрыгож  адзенне” (“Выяўленчае мастацтва. Лепка.”), “Дыванок” (“Выяўленчае мастацтва. Дзіцячы дызайн”), “Сурвэтка” (“Выяўленчае мастацтва. Аплікацыя”);
  • Арганізацыя розных відаў дзіцячай дзейнасці: дыдактычныя гульні (“Апрані Васілінку”, “Складзі арнамент”,  мема “Арнамент”, “Падбяры тканіну для сукенкі”, “Упрыгож адзенне”), рухомыя гульні (“Міхасік”, “Ручнічок”), інтэрактыўныя гульні (“Ад валакна да палатна”, “Знайдзі пару”, “Адгадай загадку”); пазнавальная практычная дзейнасць (практыкаванне “Дыванок” (пляценне); разглядванне, параўнанне, абследванне экспанатаў музея; калекцыяніраванне тканіны, нітак; прагляд відэаролікаў, відэафільмаў);
  • Арганізацыя навучання ткацтву на дзіцячых ткацкіх станках, самастойнае ткацтва;
  • Арганізацыі святаў (Каляды, Масленіца,  Вялікдзень, Купалле і іншае), забаў (“Беларускія народныя гульні”, “Кірмаш майстроў”  і іншае);
  • Арганізацыя і правядзенне экскурсій ў “Цэнтр гісторыка-культурнай спадчыны Беларусі”, “Міні-музей ткацтва “Чароўны чаўначок”;
  • Падрыхтоўка экскурсаводаў-дзяцей;
  • Арганізацыя выстаў прадуктаў дзіцячай творчасці;
  • Арганізацыя тэматычных выстаў (выстава “У госці да ткачыхі”, “Беларускі лянок”);  
  • Арганізацыя тэматычных вечарын народных загадак, казак, вершаў,тэатралізацый.

Формы работы з законнымі прадстаўнікамі выхаванцаў:

  • Індывідуальныя:

– арганізацыя акцыі “Ствараем музей разам”(індывідуальныя флаеры);

  • Калектыўныя:

– арганізацыя экскурсій ў міні-музей з дзецьмі-экскурсаводамі,

– арганізацыя майстар-класаў (“Чароўны чаўначок”),

– арганізацыя круглага стола (інтэлектуальная гульня “Што? Дзе? Калі?”),

– бацькоўскі сход (“Роля жанчыны-маці ў захаванні традыцый і сям’і”),

– арганізацыя сумеснага свята (“На кірмаш”)

  • Наглядна-інфармацыйныя:

– афармленне тэматычных стэндаў (“Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва Беларусі”, “Міні-музей ткацтва “Чароўны чаўначок”),

– афармленне фотастэндаў (“Маленькія майстры”),

– кансультацыі (“Народныя промыслы Беларусі”)

  • Інфармацыйна-камунікатыўныя:

– ссылкі на інтэрактыўныя гульні на сайце дашкольнай установы

Формы работы з соцыумам (“Дзіцячая школа мастацтваў”, “Азрыцкаслабадская сярэдняя школа”,  “Азярыцкаслабадская бібліятэка”, ЧУП “Азярыцкі-Агра”):

  • Арганізацыя наглядна-інфармацыйнай дзейнасці (інфармацыйныя стэнды, фотарэпартажы аб жыцці дзіцячага сада, калажы).
  • Арганізацыя сумесных мерапрыемстваў, прысвечаных народным і каляндарным  святам (Каляды. Дажынкі, Вялікдзень, Дзень Перамогі, Дзень маці і іншае).
  • Арганізацыя сумесных выстаў творчасці дзяцей і іх бацькоў па-за межамі ўстановы дашкольнай адукацыі.
  • Арганізацыя сустрэч з цікавымі людзьмі (з майстрамі Дзіцячай школы мастацтваў).

Перспектыўныя напрамкі развіцця міні-музея ткацтва “ Чароўны чаўначок”:

  • Арганізацыя работы з соцыўмам па накапленні матэрыялаў для міні-музея.
  • Папаўненне музейнай гульнятэкі і відэётэкі.
  • Лічбавізацыя: выкарыстанне Qr-кодаў для атрымання аўдыягідаў даступных анлайн, віртуальныя прагулкі (анлайн наведванне вядомых этнаграфічных музеяў краіны).

Электронны каталог міні-музея ткацтва

https://drive.google.com/file/d/1kuVPgzjtm2pNToIc-Jz1blyN2wkQOZEJ/view?usp=sharing

Гульні

АД ВАЛАКНА ДА ПАЛАТНА

https://learningapps.org/watch?v=pj3qo1a1j26

ТКАЦТВА. Знайдзі пары

https://learningapps.org/watch?v=pdnkkn1fn26

АДГАДАЙ ЗАГАДКУ

https://learningapps.org/watch?v=ph1hinvvc26