Умовы прыёму ва ўстанову

Пастаноўка на ўлік маючых патрэбу ў атрыманні дашкольнай адукацыі

ажыццяўляецца на падставе наступных дакументаў:

1. Заявы законнага прадстаўніка дзіцяці.
2. Пасведчання аб нараджэнні дзіцяці (арыгинал)

3. Пашпарта законных прадстаўнікоў дзіцяці.

Пастаноўка на улік і выдача накіравання дазваляецца толькі законным прадстаўнікам дзіцяці.

Залічэнне ва ўстанову дашкольнай адукацыі

ажыццяўляецца пры прад’яўленні наступных дакументаў:

1. Заявы законнага прадстаўніка дзіцяці.
2. Накіравання упраўлення па адукацыі, спорту і турызму Смалявіцкага райвыканкама.
3. Медыцынскай даведкі аб стане здароўя дзіцяці.