Гаспадар экалагічнай сцежкі-Лесавічок:
Добры дзень, дзеці!
Я вельмі добры і вясёлы дзядуля – Лесавічок. Шмат гадоў я жыў у лесе, на маленькай палянцы. Ахоўваў свой лес родны – днём і нават у гадзіну начную: каб дрэвы не ламалі, каб звяроў не крыўдзілі, каб кожны хто прыйшоў, адпачыць тут мог душой. Кожны кусцік, лісцік, кветачка, птушка, павучок, звярок жылі весела і слаўна ў лясным царстве маім. І аднойчы раніцай белабокая сарака вестку мне прынесла. Мне распавяла яна, што на карце у Смалявіцким раёне, недалека ад помніка Курган Славы, у аграгарадку Слабада размешчаны дзіцячы садок. Сам ён маленькі, але першы сярод садоў у раёне тым. Шмат слаўных у ім дзетак: і дзяўчынак і хлапчукоў, яны радасна жывуць, раніцай у садок усе бягуць. Дапытлівых дзетак захацеў я пабачыць, шмат казак і гісторый пра прыроду расказаць. Я сабраў усе таямніцы лесу, лугоў, палеў, вадаёмаў, змясціў у чароўны кошык і адправіўся ў дарогу. І лясамі, і палямі, і лугамі доўга ішоў да вас. Вельмі моцна я стаміўся! У кошыку маім схема падарожжаў ёсць, па сцяжынках чароўных зможам мы яе прачытаць. Дзіцячы садок абыдзем – у казку адразу трапім! Гэтая карта не простая – прыгоды тут вакол, будзь уважлівы і шмат
ты пазнаеш, мілы сябар!