Online-экскурсіі па малой Радзіме

ONLINE-ЭКСКУРСІЯ

У АДКРЫТАЕ АКЦЫЯНЕРНАЕ ТАВАРЫСТВА “АЗЯРЫЦКІ-АГРА”

ЦЯПЛІЧНЫ КАМБІНАТ

https://clck.ru/32Gwt2

Аўтар: Савіцкая Ларыса Аляксандраўна, выхавальнік дашкольнай адукацыі 1-й  кваліфікацыйнай катэгорыі.

Узроставая катэгорыя: старшы дашкольны ўзрост (ад 5 да 6 гадоў).

Мэта: фарміраванне сацыяльнага вопыту, асобасных якасцей дзіцяці на аснове яго ўключэнне ў сістэму сацыяльных адносін у розных жыццевых і гульнявых сітуацыях.

Задачы:

Адукацыйныя галіна “Дзіця і грамадства”:

  • фарміраваць уяўленні пра родны пасёлак; уменне самастойна выяўляць ва ўзаемадзеянні з аднагодкамі і дарослымі маральныя якасці, уласцівыя беларусам: дабрыня, сумленнасць, працавітасць;
  • развіваць сацыяльныя і пазнавальныя матывы цікавасць да працы дарослых і іх прафесій;
  • выхоўваць маральныя і эстэтычныя пачуцці, павагу да працы людзей розных прафесій.

Адукацыйныя галіна “Дзіця і прырода”:

  • фарміраваць уяўленні аб прыкметах раслін, як жывых істот, пра спосабы догляду раслін у адпаведнасці з іх патрэбнасцямі;
  • развіваць цікавасць да ўтоенных уласцівасцей, жыццевых праяўленняў раслін;
  • выхоўваць імкненне актыўна ўдзельнічаць у доглядзе раслін.

Тэкст пазнавальнага апавядання, які суправаджае відэарад:

Круглы год на прылаўках нашых магазінаў прадаецца агародніна. Як вы думаеце, адкуль прывозяць гэтыя прадукты у магазін?

Сёння я прапаную вам пазнаёміцца з цяплічным камбінатам прадпрыемства «Азярыцкі-Агра», у якім створаны ўмовы для таго, каб агародніна расла круглы год.

А што патрэбна раслінам? Вядома, раслінам трэба святло, сонейка. А ў цяпліцах замест сонейка ёсць вялікія лямпы, якія свецяць раслінам  днём і ноччу. А яшчэ трэба цяпло. Вось якія вялікія батарэі грэюць расліны. І без вады агародніна не вырасце. Таму тут да кожнай расліны ідзе трубачка, па якой бягуць да раслін кропелькі вады з карыснымі вітамінамі.

Сочыць за тым, каб у раслін было святло, цяпло і вада — інжынер. 

А цяпер давайце паглядзім, што расце ў гэтай цяпліцы.

У вандроўку запрашаем, шмат цікавага пазнаем!

І сустрэць нас першы рад — цяплічны камбінат!

Вось сапраўдная краіна агуркоў ды памідорчыкаў з чырвоненькім бачком.

Аграномам хочацца пабыць, насенне агурочкаў пасадзіць.

Паліваць і назіраць, як вітаміны будуць вырастаць!

А вось так сеюць насенне агуркоў.

Спачатку трэба ўзяць зярнятка, пасадзіць у дзірачку, а потым закапаць.

І вось з’яўляюцца першыя парасті будучых агуркоў.

Але ўраджай сам не вырасце! Даглядаюць расліны агароднікі. Яны вельмі працавітыя, церпялівыя, старанныя людзі.

А вынік іх працы — багаты ўраджай.

Але мала вырасціць ураджай, яго трэба зберагчы. Таму скрыні з агуркамі адпраўляюцца на склад.

І вось толькі адсюль агародніна трапляе на прылаўкі магазінаў і чакае нас, пакупнікоў.

Дзякуй за ўвагу!

Пералік пытанняў для гутаркі з дзецьмі пасля прагляду відэароліка.

— Ці спадабалася вам падарожжа?

— А дзе мы з вамі зараз пабывалі?

— Пра што даведаліся?

— Што неабходна раслінам?

— Якія ўмовы створаны ў цяпліцах?

— Хто працуе на цяплічным  камбінаце?

— Раскажыце, як агароднікі вырошчваюць агуркі?

— Дзе захоўваецца сабраны ўраджай?

— Куды трапляе са склада?

— Аб чым яшчэ вы хацелі б даведацца?