Станцыя “КВЕТНІК”

Станцыя “КВЕТНІК”

Відавыя кропкі (аб’екты для назіранняў): прымула, цюльпан, нарцыс, маргарытка, півоня, рамонак, флоксы, лілея, касач, сальвія, рудбекія, пятунія, календула, агератум,  гваздзіка турэцкая, хрызантэма, аксаміткі, астра. 

Формы работы: сузіранне, параўнанне, запаўненне календара назіранняў, праца ў кветніку, складанне букетаў, збор прыроднага матэрыялу.

З дзецьмі 2 малодшай групы праводзяцца дыдактычныя гульні, напрыклад, “Чаго не стала?”, таксама праводзяцца назіранні, працоўныя даручэнні, дзеці крэйдамі на асфальце малююць кветкі, успамінаюць знаёмыя творы, фармуюць уменне заўважаць змены, якія адбываюцца ў прыродзе.

З дзецьмі сярэдняй групы праводзяцца розныя назіранні, гульні “Адгадай па апісанні”, у дзяцей фарміруюцца ўяўленні аб правілах пасадкі насення, догляду за раслінамі ў працоўнай дзейнасці сумесна з педагогам.

З дзецьмі старэйшай групы праводзяцца розныя назіранні, дзе дзеці знаёмяцца з адметнымі прыкметамі канкрэтных раслін (півоня, вяргіня, хрызантэма, прымула, маргарытка і інш.), гульні “Рэдкія расліны”, “Адгадай”, “Батанічная лато”, “Складзі букет”, “Што дзе расце”. Ў працоўнай дзейнасці яны знаёмяцца з разнастайнасцю спосабаў размнажэння раслін: насеннем, цыбулінамі, клубнямі, ліставымі і сцябловымі тронкамі (черенками).

 

Падрыхтавала: Навіцкая С.К., намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці.