Станцыя “АГАРОД”.
Відавыя кропкі (аб’екты для назіранняў): гародніна, глеба, дажджавыя чарвякі, пустазелле (лебяда).
Формы работы: сузіранне, гульні экалагічнага характару, праца на агародзе (пасадка, праполка, паліў, рыхленне, збор ўраджаю, падрыхтоўка агарода да зімы і г. д.), гутаркі аб гародніне і стравах, якія з іх можна прыгатаваць, завучванне кароткіх вершаў, адгадваньня загадак, запаўненне календара назіранняў за ростам гародніны.
Рэкамендацыі:
У дзяцей у працэсе назіранняў, працоўнай дзейнасці фарміруюцца паняцці:
2 малодшая група
- аб адметных прыкметах 3-4 расліны агарода: лук, гарох, бабы, агуркі;
сярэдняя група
- 5-6 раслін агарода: буракі, капуста, гарбуз, лебяда;
старэйшая група
- 6-8 раслін агарода: моркву, тамат, бульба, салата, кроп, пятрушка, збожжавыя культуры, розныя віды лука, часнок, пырнік, макрыца.
Дзеці ажыццяўляюць элементарны догляд за раслінамі:
2 малодшая група
- паліў, рыхленне, праполка, пасеў, пасадка;
сярэдняя група
- сумесна з педагогам ажыццяўляюць пасеў раслін: насенне буйной і сярэдняй велічыні;
- з дапамогай педагога саджаюць бабы, фасолю, гарбуз, радыску, гарох, авёс, буракі, бульбу;
- саджаюць лук, вызначаючы пры дапамозе ўмоўнай меркі адлегласць і глыбіню пасадкі;
- вызначаюць неабходнасць паліву і рыхлення глебы раслін на агародзе, карыстаючыся ручным рыхлільнікам.
У дзяцей старэйшай групы развіваюцца ўменні:
- сумесна з дарослым вырошчваць расаду капусты, таматаў, сеяць насенне ў скрыню, пікіраваць і высаджваць расаду ў грунт;
- самастойна перасаджваць расліны;
- дзеці сумесна з дарослым рыхтуюць агарод да зімы.
Падрыхтавала: Навіцкая С.К., намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці.