Пашпарт экалагічнай сцежкі ўстановы

У мэтах экалагічнай адукацыі на тэрыторыі дзяржаўнай установы адукацыі “Азярыцкаслабадскі дзіцячы сад Смалявіцкага раёна” створана экалагічная сцежка, якая выконвае пазнавальную, развіваючую і аздараўленчую функцыю.
Экалагічная сцежка дзяржаўнай установы адукацыі “Азярыцкаслабадскі дзіцячы сад Смалявіцкага раёна” – спецыяльна абсталяваная ў адукацыйных і выхаваўчых мэтах прыродная тэрыторыя, якая праходзіць праз розныя прыродныя аб’екты, якія маюць эстэтычную,
прыродаахоўную каштоўнасць, на якой дашкольнікі атрымліваюць
інфармацыю пра іх.

ПАШПАРТ ЭКАЛАГІЧНАЙ СЦЕЖКІ

дзяржаўнай установы адукацыі

“Азярыцкаслабадскі дзіцячы сад Смалявіцкага раёна”

 

Станцыя Відавыя кропкі
1.  КВЕТНІК Прымула, цюльпан, нарцыс, маргарытка, півоня, рамонак, флоксы, лілея, касач, сальвія, рудбекія, пятунія, календула, агератум,  гваздзіка турэцкая, хрызантэма, аксаміткі, астра. 
2.  ЛЕС Бяроза, клён, ліпа, альха, асіна, іва, хвоя, елка, рабіна, папараць, мох, пень.
3.  САД Яблыня, вішня, сліва.
4.  ХМЫЗНЯКІ Бэз, спірэя, гартэнзія, ядловец, туя.
5.  ЛУГ Трыпутнік, дзьмухавец, рамонак, канюшына.
6. АГАРОД Агурок, тамат, морква, бурак, цыбуля, часнок, гарох, фасоля, кабачкі, бульба, салата, кроп.
7.  ЛЕКАВЫЯ РАСЛІНЫ Мята, меліса, дзьмухавец, крапіва, трыпутнік, маці-і-мачыха, чабор, святаяннік, палын, суніцы, маліна, часнок, хрэн.
8.  ПТУШЫНЫ ДВОРЫК кармушка, шпакоўня, птушкі, якія прылятаюць на птушыны дворык.
 

СХЕМА  ЭКАЛАГІЧНАЙ СЦЕЖКІ 

дзяржаўнай установы адукацыі 

“Азярыцкаслабадскі дзіцячы сад Смалявіцкага раена”

 

 

 

Асноўныя характарыстыкі экалагічнай сцежкі ўстановы:

Від сцежкі: экалагічная.
Месцазнаходжанне: аг. Слабада, тэрыторыя дзяржаўнай установы адукацыі “Азярыцкаслабадскі дзіцячы сад Смалявіцкага раена”.
Год закладкі: 2015
Працягласць: 500 метраў.
Рэжым карыстання: круглы год.
Прызначэнне экалагічнай сцежкі:

  • прагулкі для зносін дзяцей з прыродай бліжэйшага акружэння і аздараўленне дзяцей на свежым паветры;
  • назіранне за жывой і нежывой прыродай, усталяванне найпростых
    узаемасувязяў ў прыродзе;
  • правядзенне даследчай, гульнявой, тэатралізаванай і іншых відаў дзейнасці.

Раслінны свет:
На тэрыторыі ўстановы дашкольнай адукацыі размешчаны розныя формы раслін: дрэвы, хмызнякі, травяністыя расліны, кветкі. Дрэў на ўчастку шмат: клёны, ліпы, бярозы, альха, іва, хвоя, елка, рабіна. З фруктовых дрэў растуць яблыні, вішні, слівы. Хмызнякі: спірэя, гартэнзія, бэз, ядловец. Кветкі: прымула, цюльпан, нарцыс, маргарытка, півоня, рамонак, флоксы, лілея, касач, сальвія, рудбекія, пятунія, календула, агератум,  гваздзіка турэцкая, хрызантэма, аксаміткі, астра. Травяністыя расліны: папараць, мята, крапіва, дзьмухавец, трыпутнік.

Жывёльны свет:

На тэрыторыю ўстановы дашкольнай адукацыі залятаюць вераб’і, сініцы, галубы, сарокі, Узімку на галінках дрэў можна убачыць сінічак і снегіроў. Казуркі  – божыя кароўкі, мурашкі, майскія жукі, конікі, камары, мухі, павукі, мурашы, пчолы.

Глеба:

На тэрыторыі ўстановы дашкольнай адукацыі на клумбы і агарод грунт быў прывезены. Агарод знаходзіцца ў абароненым ад сонца месцы, градкі насыпныя. Глеба на клумбах сухая і пясчаная, што абцяжарвае вырошчванне кветак.

Мэтай стварэння экалагічнай сцежкі ў нашым дашкольнай установе з’яўляецца пашырэнне ўяўленняў дзяцей дашкольнага ўзросту аб
навакольным свеце шляхам прыцягнення іх увагі да аб’ектаў прыроды, існуючым у натуральных умовах.

Экалагічная сцежка мае важную ролю ў сістэме назапашвання кожным дзіцем асабістага вопыту экалагічна правільнага ўзаемадзеяння з прыродай бліжэйшага атачэнне.

Функцыя экалагічнай сцежкі:

  • пазнавальная;
  • развіваючая;
  • эстэтычная;
  • аздараўленчая.

Гаспадаром экалагічнай сцежкі нашай установы з’яўляецца Лесавічок, які дае дзецям розныя заданні, накіраваныя на рашэнне задач  экалагічнага выхавання. На маршрутах лзеці могуць сустрэцца з героямі казак, сімвалам Беларусі – Буслікам.

Маецца карта-схема экалагічнай сцежкі, таблічкі для абазначэння кожнага прыпынку, таблічкі-знакі, якія паказваюць правілы паводзін у прыродзе. 
Экалагічная сцежка функцыянуе круглы год, работа праводзіцца
пачынаючы з 2 малодшай групы. Заданні даюцца ў залежнасці ад сезону, ад тэмы тыдня, ад планавання відаў дзейнасці педагогам.

Дзеці 2 малодшай групы, выконваючы заданні Лесавічка, наведваюць
адну са станцый экалагічнай сцежкі, сярэдняй групы – дзве-тры, а са
старэйшай групы могуць наведаць усе прыпынкі экалагічнай сцежкі.

 

Падрыхтавала: Навіцкая С.К., намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці.