У нашым дашкольнай установе вялікая ўвага надаецца арганізацыі рацыянальнага харчавання дзяцей. Пры складанні штодзённых рацыёнаў харчавання выкарыстоўваецца электронная праграма “Здаровае харчаванне”. Распрацавана і ўкаранёна ў працу сістэма вытворчага кантролю, заснаваная на прынцыпах ХААСП (сістэмы НАССР – аналізу небяспекі і крытычных кантрольных кропак).
“Гарачая лінія” па пытаннях арганізацыі харчавання:
(01776) 29824 -загадчык Гарадзецкая Алена Мікалаеўна
АПЛАТА ЗА ХАРЧАВАННЕ
Аплата бацькоў (законных прадстаўнікоў) за харчаванне дзяцей ва ўстановах дашкольнай адукацыі:
спаганяецца ў памеры 100 працэнтаў ад дзеючых грашовых норм расходаў на харчаванне ў дзень на аднаго выхаванца ў залежнасці ад узросту дзяцей, віду і рэжыму работы дашкольнай установы.
не спаганяецца:
– з бацькоў (законных прадстаўнікоў) дзяцей-інвалідаў, дзяцей, якія пакутуюць анкалагічнымі захворваннямі, хворых на туберкулёз, інфіцыраваных вірусам імунадэфіцыту чалавека, якія атрымліваюць дашкольную адукацыю, спецыяльную адукацыю на ўзроўні дашкольнай адукацыі;
– з членаў сем’яў асоб, пералічаных у падпунктах 12.2 і 12.3 пункта 12 артыкула 3 Закона Рэспублікі Беларусь ад 14 чэрвеня 2007 года «аб дзяржаўных сацыяльных ільготах, правах і гарантыях для асобных катэгорый грамадзян» (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь, 2007 г., № 147, 2/1336).
зніжаецца на 50 адсоткаў для сем’яў:
– для сем’яў, якія маюць трох і больш дзяцей ва ўзросце да 18 гадоў;
– для сем’яў, якія пражываюць на тэрыторыі радыеактыўнага забруджвання ў зоне наступнага адсялення, у зоне з правам на адсяленне і ў зоне пражывання з перыядычным радыяцыйным кантролем;
– для апекуноў, прыёмных бацькоў, бацькоў-выхавальнікаў дзіцячых дамоў сямейнага тыпу, Дзіцячых вёсак (гарадкоў).“;
зніжаецца на 30 адсоткаў:
– для сем’яў, якія маюць двух дзяцей, якія атрымліваюць дашкольную адукацыю, спецыяльную адукацыю на ўзроўні дашкольнай адукацыі.
Аплата харчавання дзяцей у дашкольных установах ажыццяўляецца бацькамі (законнымі прадстаўнікамі) штомесяц не пазней 25-га чысла бягучага месяца.
Бацькі (законныя прадстаўнікі), якія маюць права на вызваленне ад платы за харчаванне дзяцей альбо яе зніжэнне, падаюць у дашкольную ўстанову наступныя дакументы:
- заява;
- пасведчанне шматдзетнай сям’і – для сем’яў, у якіх выхоўваюцца трое і больш дзяцей ва ўзросце да 18 гадоў;
- даведку аб тым, што грамадзянін з’яўляецца навучэнцам, – для сем’яў, у якіх выхоўваюцца двое дзяцей, якія атрымліваюць дашкольную адукацыю, спецыяльную адукацыю на ўзроўні дашкольнай адукацыі;
- пасведчанне на права прадстаўлення інтарэсаў падапечнага – для апекуноў, прыёмных бацькоў, бацькоў-выхавальнікаў дзіцячых дамоў сямейнага тыпу, Дзіцячых вёсак (гарадкоў).“
Адказнасць за дакладнасць звестак і дакументаў, прадстаўленых для вызвалення ад платы за харчаванне дзяцей альбо яе зніжэння, нясуць бацькі (законныя прадстаўнікі).
Калі дакладнасць прадстаўленых дакументаў выклікае сумнеў, кіраўнік дашкольнай установы мае права накіраваць адпаведны запыт у арганізацыі, якія выдалі гэтыя дакументы.
Вызваленне ад платы за харчаванне дзяцей або яе зніжэнне ажыццяўляецца на падставе загаду кіраўніка дашкольнай установы.
Пры разліку платы за харчаванне дзяцей не ўлічваюцца дні, калі дзеці не атрымлівалі харчавання па прычыне іх адсутнасці ў дашкольнай установе. Бацькі (законныя прадстаўнікі) выхаванца абавязаны НАПЯРЭДАДНІ пісьмова альбо вусна паведаміць педагагічных работнікаў дашкольнай установы аб маючым адбыцца адсутнасці дзіцяці.
На 11.07.2022 кошт харчавання за 1 дзень знаходжання дзіцяці ва ўстанове дашкольнай адукацыі складае:
3 – 6 гадоў: 4 руб. 24 кап.
ЧТО МЫ КУШАЕМ В ДЕТСКОМ САДУ?