Анлайн-платформа псіхалагічнай дапамогі для падлеткаў

Анлайн-платформа псіхалагічнай дапамогі для падлеткаў: https://www.talk2ok.by/ 
У Рэспубліцы Беларусь для аказання псіхалагічнай дапамогі падлеткам створана інтэрнет-платформа Talk2ok.by. Яна прызначаная для падавання псіхалагічнай падтрымкі непаўналетнім у перыяд падлеткавага крызісу, калі яны сутыкаюцца са мноствам стрэсавых фактараў і не заўсёды могуць з імі самастойна зладзіцца.
На платформе кансультатыўную дапамогу рабятам аказваюць педагогі-псіхолагі ўстаноў адукацыі Рэспублікі Беларусь, і кожны падлетак, які звярнуўся, можа пакінуць заяўку або запісацца да любога спецыяліста, якога ён сам выбера, каб атрымаць прафесійную псіхалагічную дапамогу і падтрымку ў рэжыме анлайн-кансультацыі.
Таксама на анлайн-платформе Talk2ok.by ёсць магчымасць напісаць у чат роўнаму кансультанту, студэнту Інстытута псіхалогіі БДПУ імя Максіма Танка, і атрымаць падтрымку аднагодка, які валодае неабходнымі для гэтага псіхалагічнымі ведамі.
Акрамя таго, на інтэрнэт-рэсурсе Talk2ok.by у адпаведных рубрыках размешчаны інфармацыйна-асветніцкія матэрыялы па дастаткова шырокім коле псіхалагічных праблем, з якімі падлеткі і іх бацькі могуць азнаёміцца.
Важна! Псіхалагічная дапамога і падтрымка падлеткам на інтэрнэт-платформе Talk2ok.by аказваецца ДЫСТАНЦЫЙНА, КАНФІДЭНЦЫЯЛЬНА, БЯСПЛАТНА.

Центры, дружественные подросткам

https://medcenter.by/informacija/centry-druzhestvennye-podrostkam/