«Цэнтр гісторыка-культурнай спадчыны Беларусі
ва ўмовах установы дашкольнай адукацыі,
як дзейсны сродак далучэння дзяцей
дашкольнага ўзросту да нацыянальнай культуры”

СХЕМА
“Цэнтр гісторыка-культурнай спадчыны Беларусі”

ДЗЕЙНАСЦЬ ЦЭНТРА



ІНФАРМАЦЫЙНА-МЕТАДЫЧНЫ РАЗДЗЕЛ

Матэрыял інфармацыйна-метадычнага раздзела сістэматызаваны па накірунках:
- “Мая Радзіма – Беларусь”
(дзяржаўная сімволіка, суседзі нашай краіны, сталіца Беларусі – Мінск, гарады і вобласці РБ, “малая радзіма”).
- “Культура Беларусі”
(дэкаратыўна-прыкладное мастацтва, архітэктура, жывапіс, графіка, скульптура, фальклор, беларуская народная цацка, народныя гульні, абрады, святы).
- “Слава і гонар зямлі беларускай”
(славутыя людзі (асветнікі, першадрукары, пісьменнікі, паэты, спартсмены, мастакі)).
- “Старонкі гісторыі Беларусі”
(светлыя і цёмныя старонкі гісторыі нашай краіны – жыццё людзей у часы ВАВ, сучаснае жыццё, помнікі гісторыі, гарады-героі, Чарнобыль – наша боль, поспехі і дасягненні беларускага народа, Беларусь спартыўная, прамысловасць, сельская гаспадарка).
- “Прырода Беларусі” (жывёльны і раслінны свет, рэкі і азёры,прыродныя помнікі, “Чырвоная кніга РБ”).


НАГЛЯДНА-ІНФАРМАЦЫЙНЫ РАЗДЗЕЛ

ЗАПРАШАЕМ У “БЕЛАРУСКУЮ ХАТКУ”!

Экспанаты “Беларускай хаткі”

Вынікі:
- Стварэнне “Цэнтра гісторыка-культурнай спадчыны Беларусі”. Наяўнасць дастатковай колькасці інфармацыйна-метадычнага матэрыялу для арганізацыі работы па далучэнню выхаванцаў да гісторыка-культурнай спадчыны Беларусі.
- Арганізацыя мэтанакіраванай дзейнасці супрацоўнікаў установы дашкольнай адукацыі па ўзбагачэнню “Цэнтра гісторыка-культурнай спадчыны Беларусі” неабходным для арганізацыі педагагічнага працэса матэрыялам.
- Наяўнасць педагогаў-“носьбітаў” нацыянальнай культуры і мовы.
- Арганізацыя сістэматычнай работы з выхаванцамі па далучэнню дашкольнікаў да гісторыка-культурнай спадчыны Беларусі.
- Павышэнне ўзроўня сфарміраванасці ўяўленняў у выхаванцаў аб гісторыі і культуры Беларусі.
- Наяўнасць аўтарскіх распрацовак актыўных форм метадычнай работы з педагогамі па тэме.
- Наяўнасць вопыту работы (аўтарскія распрацоўкі) па выкарыстанню разнастайных эффектыўных форм работы з выхаванцамі і іхі бацькамі па далучэнню да гісторыка-культурнай спадчыны Беларусі.
- Арганізацыя работы па папулярызацыі беларускай мовы сярод педагогаў, выхаванцаў і іх бацькоў: наглядна-інфармацыйная дзейнасць, уключэнне бацькоў у педагагічны працэс, прыцягненне да актыўнага ўдзелу ў мерапрыемствах установы дашкольнай адукацыі.

Наш адрас: Мінская вобласць, Смалявіцкі раён, аграгарадок Слабада, вул. Машэрава, 7В.
Тэлефон: (8017-86) 29824;
e-mail: detsad.sloboda@smoledu.by
Сайт: https://dssloboda.smoledu.by/
