Візітка міні-музея ткацтва
https://drive.google.com/file/d/1T7Q_r__TVOh6ADsgCEpDu2wQnLL_3bAS/view?usp=sharing

Прапануем вашай увазе міні-музей ткацтва “Чароўны чаўначок”, які працуе ў дзяржаўнай установе адукацыі “Азярыцкаслабадскі дзіцячы сад Смалявіцкага раёна” з лістапада 2023г. і налічвае на данны момант – 58 экспанатаў.
Ручное ткацтва – цікавы і даступны занятак для выхаванцаў старшай групы. У гэтым узросце прыкметна ўзрастаюць іх творчыя магчымасці: дзеці больш актыўныя, самастойныя, маюць фантазію, уяўленне, здольны праявіць элементарны мастацкі густ.
Фарміраванне ў выхаванцаў уяўленняў аб гісторыі і культуры Беларусі мы пачынаем ужо з дашкольнага ўзросту. Педагагічны калектыў установы адукацыі на працягу некалькіх год працуе над вырашэннем праблемы далучэння дзяцей да гісторыка-культурнай спадчыны Беларусі. Працэс гэты складаны, доўгачасовы, ён патрабуе стварэння вызначаных умоў:
– арганізацыі прадметна-прасторавага асяроддзя;
– наяўнасць педагогаў-носьбітаў нацыянальнай мовы і культуры;
– якасная арганізацыя адукацыйнага працэса;
– уключэнне законных прадстаўнікоў у адукацыйны працэс;
– цеснае ўзаемадзеянне ўстановы дашкольнай адукацыі з сацыяльнымі ўстановамі.
Напрамкі дзейнасці міні-музея:
- Афарміцельскі.
– Афармленне матэрыялаў экспазіцыі “Чароўны чаўначок”.
– Афармленне пашпартоў экспанатаў.
- Пошукавы.
– Пошук новых матэрыялаў сярод супрацоўнікаў установы дашкольнай адукацыі і бацькоў.
– Збор інфармацыі аб матэрыялах.
– Пошук новых форм работы з педагогамі, дзецьмі і іх бацькамі ў цэнтры.
- Метадычны.
– Арганізацыя розных форм работы з педагогамі (прэзентацыі, семінары-практыкумы, майстар-класы, дзелавыя гульні, КВЗ, вечарыны і іншае).
– Стварэнне картатэк (літаратуры, метадычных распрацовак, наглядна-дэманстрацыйнага матэрыялу і іншае).
– Падбор метадычных распрацовак для арганізацыі спецыяльна-арганізаванай дзейнасці з дзецьмі.
– Распрацоўка канспектаў экскурсій і арганізацыі розных відаў дзейнасці ў міні-музеі.
– Распрацоўка інфармацыйнага матэрыялу, рэкамендацый для педагогаў і бацькоў.
– Падбор нагляднасці.
- Экскурсійны.
– Падрыхтоўка экскурсаводаў (з ліку дарослых і дзяцей) і экскурсійнага матэрыялу.
– Арганізацыя і правядзенне экскурсій (у цэнтры і па-за межамі цэнтра).
- Выставачны.
– Арганізацыя выстаў дзіцячай творчасці, сумесных з дарослымі работ.
– Арганізацыя тэматычных выстаў.
Міні-музей – гэта месца, у якім магчыма арганізаваць разнастайныя формы работы з педагогамі, дзецьмі і бацькамі.
Формы работы з выхаванцамі:
- Арганізацыя гульняў-заняткаў:”У госці да бабулі” (адукацыйная вобласць “Дзіця і грамадства”), “Упрыгож адзенне” (“Выяўленчае мастацтва. Лепка.”), “Дыванок” (“Выяўленчае мастацтва. Дзіцячы дызайн”), “Сурвэтка” (“Выяўленчае мастацтва. Аплікацыя”);
- Арганізацыя розных відаў дзіцячай дзейнасці: дыдактычныя гульні (“Апрані Васілінку”, “Складзі арнамент”, мема “Арнамент”, “Падбяры тканіну для сукенкі”, “Упрыгож адзенне”), рухомыя гульні (“Міхасік”, “Ручнічок”), інтэрактыўныя гульні (“Ад валакна да палатна”, “Знайдзі пару”, “Адгадай загадку”); пазнавальная практычная дзейнасць (практыкаванне “Дыванок” (пляценне); разглядванне, параўнанне, абследванне экспанатаў музея; калекцыяніраванне тканіны, нітак; прагляд відэаролікаў, відэафільмаў);
- Арганізацыя навучання ткацтву на дзіцячых ткацкіх станках, самастойнае ткацтва;
- Арганізацыі святаў (Каляды, Масленіца, Вялікдзень, Купалле і іншае), забаў (“Беларускія народныя гульні”, “Кірмаш майстроў” і іншае);
- Арганізацыя і правядзенне экскурсій ў “Цэнтр гісторыка-культурнай спадчыны Беларусі”, “Міні-музей ткацтва “Чароўны чаўначок”;
- Падрыхтоўка экскурсаводаў-дзяцей;
- Арганізацыя выстаў прадуктаў дзіцячай творчасці;
- Арганізацыя тэматычных выстаў (выстава “У госці да ткачыхі”, “Беларускі лянок”);
- Арганізацыя тэматычных вечарын народных загадак, казак, вершаў,тэатралізацый.
Формы работы з законнымі прадстаўнікамі выхаванцаў:
- Індывідуальныя:
– арганізацыя акцыі “Ствараем музей разам”(індывідуальныя флаеры);
- Калектыўныя:
– арганізацыя экскурсій ў міні-музей з дзецьмі-экскурсаводамі,
– арганізацыя майстар-класаў (“Чароўны чаўначок”),
– арганізацыя круглага стола (інтэлектуальная гульня “Што? Дзе? Калі?”),
– бацькоўскі сход (“Роля жанчыны-маці ў захаванні традыцый і сям’і”),
– арганізацыя сумеснага свята (“На кірмаш”)
- Наглядна-інфармацыйныя:
– афармленне тэматычных стэндаў (“Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва Беларусі”, “Міні-музей ткацтва “Чароўны чаўначок”),
– афармленне фотастэндаў (“Маленькія майстры”),
– кансультацыі (“Народныя промыслы Беларусі”)
- Інфармацыйна-камунікатыўныя:
– ссылкі на інтэрактыўныя гульні на сайце дашкольнай установы
Формы работы з соцыумам (“Дзіцячая школа мастацтваў”, “Азрыцкаслабадская сярэдняя школа”, “Азярыцкаслабадская бібліятэка”, ЧУП “Азярыцкі-Агра”):
- Арганізацыя наглядна-інфармацыйнай дзейнасці (інфармацыйныя стэнды, фотарэпартажы аб жыцці дзіцячага сада, калажы).
- Арганізацыя сумесных мерапрыемстваў, прысвечаных народным і каляндарным святам (Каляды. Дажынкі, Вялікдзень, Дзень Перамогі, Дзень маці і іншае).
- Арганізацыя сумесных выстаў творчасці дзяцей і іх бацькоў па-за межамі ўстановы дашкольнай адукацыі.
- Арганізацыя сустрэч з цікавымі людзьмі (з майстрамі Дзіцячай школы мастацтваў).
Перспектыўныя напрамкі развіцця міні-музея ткацтва “ Чароўны чаўначок”:
- Арганізацыя работы з соцыўмам па накапленні матэрыялаў для міні-музея.
- Папаўненне музейнай гульнятэкі і відэётэкі.
- Лічбавізацыя: выкарыстанне Qr-кодаў для атрымання аўдыягідаў даступных анлайн, віртуальныя прагулкі (анлайн наведванне вядомых этнаграфічных музеяў краіны).

Электронны каталог міні-музея ткацтва
https://drive.google.com/file/d/1kuVPgzjtm2pNToIc-Jz1blyN2wkQOZEJ/view?usp=sharing
Гульні
АД ВАЛАКНА ДА ПАЛАТНА
https://learningapps.org/watch?v=pj3qo1a1j26

ТКАЦТВА. Знайдзі пары
https://learningapps.org/watch?v=pdnkkn1fn26

АДГАДАЙ ЗАГАДКУ
https://learningapps.org/watch?v=ph1hinvvc26

