Гуляем – гісторыю, традыцыі краіны вывучаем: пазнавальная гульнятэка

ГУЛЯЕМ, ГІСТОРЫЮ, ТРАДЫЦЫІ  КРАІНЫ ВЫВУЧАЕМ!

Выкарыстанне дыдактычнай гульні ў патрыятычным выхаванні дашкольнікаў з’яўляецца неад’емнай часткай выхавання да самых блізкіх людзей – бацькі і маці, любові да свайго дома, вуліцы, дзіцячага садка, горада, вескі і азнаямлення з гісторыяй роднага краю. У гульнях адлюстроўваецца прырода роднага краю, лад жыцця людзей, іх праца, побыт, нацыянальныя асновы.

Для вырашэння задач патрыятычнага выхавання прымяняюцца розныя формы і метады, уключаючы інфармацыйна-камунікацыйныя тэхналогіі. Яны не замяняюць традыцыйныя формы і сродкі далучэння дзяцей да гісторыі і культуры роднага краю, а паспяхова іх дапаўняюць.

У дадзеным раздзеле вы знойдзеце інтэрактыўныя і электронныя гульні  дапаможнікі, плакаты (з вопыту ўстаноў дашкольнай адукацыі Мінскай вобласці), якія можна выкарыстоўваць у працы па фарміраванні ў дзяцей 4-7 гадоў асноў грамадзянскасці і патрыятызму.

Інтэрактыўныя гульні,

створаныя ў праграме Microsoft Office PowerPoint

Стала цікава? Пераходзіце па спасылцы!

 

Інтэрактыўныя гульні і практыкаванні,

распрацаваныя ў канструктару LearningApps.org

Стала цікава? Пераходзіце па спасылцы!

 

Інтэрактыўныя гульні,

распрацаваныя на сэрвісе Genially

Стала цікава? Пераходзіце па спасылцы!

 

Крыніца інфармацыі: Матэрыялы III ФОРУМУ педагогаў устаноў дашкольнай адукацыі Мінскай вобласці “АРЫЕНЦІРЫ ДЗЯЦІНСТВА” https://clck.ru/34KqGE