ДЗЯРЖАЎНЫ ГІМН РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
Гэта ўрачыстае музычна-паэтычны твор, які выконваецца ў выпадках, прадугледжаных законам: падчас афіцыйных дзяржаўных цырымоній, рытуалаў, свят, спартыўных спаборніцтваў.
Тэкст Дзяржаўнага гімна ўслаўляе жаданне беларускага народа жыць у свеце, яго працавітасць, гатоўнасць абараняць родную зямлю.
Спяваем гімн разам!
Зможаш праспяваць ўвесь гімн, не зазіраючы ў словы?
ЯК ВУЧЫЦЬ ДЗЯЦЕЙ ПАВОДЗІЦЬ СЯБЕ ПРЫ ГУЧВАННІ ДЗЯРЖАЎНАГА ГІМНА
Гучыць урачыста, як водгукі славы,
Гімн нашай вячыстай цудоўнай Дзяржавы…
Гімн свету сцвярджае, што любім мы працу,
А шлях наш лунае да радасці, шчасця.
Пад гукамі Гімна я моўчкі клянуся
Сапраўдным быць сынам маёй Беларусі!
Міхасъ Пазнякоў
Добры дзень, паважаныя бацькі!
Сёння хочацца павясці з вамі размову пра тое, як вучыць дзяцей паводзіць сябе пры гучанні Дзяржаўнага гімна.
Але давайце спачатку пазнаёмімся з гісторыяй гімна.
Дзяржаўны гімн — гэта самы хвалюючы кожнае сэрца сімвал краіны, узвышаная песня пра народ. Мелодыя простая, добра запамінаецца.
Яшчэ ў старажытныя часы людзі, ахопленыя агульным пачуццём радасці, — падчас вялікіх святаў, перамог над ворагам ці пры пазбаўленні ад якой-небудзь павальнай хваробы, засухі, паводкі і пажараў, заканчэння сонечнага зацьмення — спявалі агульную песню ці, можа быць, малітву.
Гэтую ж песню яны спявалі, калі выпраўляліся ў паход на ворага, і песня яднала іх агульнай надзеяй і верай у сілы народа.
Прататыпам сучаснага гімна быў гімн Беларускай ССР.
Паэт Уладзімір Іванавіч Карызна (1938), лірык і песеннік, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі, атрымаў перамогу ў конкурсе: ягонаму тэксту гімна, у якім выкарыставаны фрагменты ранейшага тэксту гімна, напісанага Міхасём Мікалаевічам Клімковічам (1899—1954), журы аддало перавагу.
Словы гімна павінен ведаць кожны змалку.
У Палажэнні аб Дзяржаўным гімне Рэспублікі Беларусь гаворыцца, што гімн з’яўляецца сімвалам дзяржаўнага суверэнітэту і выконваецца ў аркестравым, харавым, аркестрава-харавым ці ў іншым вакальным ці інструментальным варыянце.
Дзяржаўны гімн выконваецца ў адпаведнасці з зацверджаным тэкстам і музыкальнай рэдакцыяй (нотамі) пры ўступленні Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь на пасаду — пасля прынясення ім прысягі, пры адкрыцці і закрыцці сесій палат Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, пры сустрэчах і праводзінах афіцыйных дэлегацый замежных краін, пры ўшанаванні нашых спартсменаў-пераможцаў, у тым ліку і за мяжой, пры правядзенні воінскіх рытуалаў, а таксама з нагоды разнастайных урачыстасцей, прысвечаных дзяржаўным святам.
I калі гучыць галоўная песня краіны, слухаць яе трэба стоячы, прычым мужчыны абавязаны зняць галаўны ўбор. У вакальна-харавым варыянце выконвання неабходна праслухаць гімн ад пачатку да канца: усе тры куплеты. У аркестровым выкананні дапускаецца праслухванне толькі часткі гімна – адзін куплет і прыпеў. Пасля праслухвання не трэба пляскаць у далоні. Можна спакойна прысесці.
Няхай лунаюць над намі нашы слаўныя сцягі! Няхай асвятляе наш шлях Дзяржаўны герб краіны! Няхай гучаць заклікальныя словы і ўрачыстая музыка нашага велічнага гімна!
Мы, беларусы – мірныя людзі,
Сэрцам адданыя роднай зямлі,
Шчыра сябруем, сілы гартуем
Мы ў працавітай, вольнай сям’і.
Слаўся, зямлі нашай светлае імя,
Слаўся, народаў братэрскі саюз!
Наша любімая маці-Радзіма,
Вечна жыві і квітней, Беларусь!
Разам з братамі мужна вякамі
Мы баранілі родны парог,
У бітвах за волю, бітвах за долю
Свой здабывалі сцяг перамог!
Слаўся, зямлі нашай светлае імя,
Слаўся, народаў братэрскі саюз!
Наша любімая маці-Радзіма,
Вечна жыві і квітней, Беларусь!
Дружба народаў – сіла народаў –
Наш запаветны, сонечны шлях.
Горда ж узвіся ў ясныя высі,
Сцяг пераможны – радасці сцяг!
Слаўся, зямлі нашай светлае імя,
Слаўся, народаў братэрскі саюз!
Наша любімая маці-Радзіма,
Вечна жыві і квітней, Беларусь!
ДЗЯРЖАЎНЫ СЦЯГ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
Дзяржаўны сцяг Рэспублікі Беларусь уяўляе сабой прамавугольнае палотнішча, якое складаецца з двух гарызантальных каляровых палос: верхняй чырвонага колеру і ніжняй зялёнага колеру. Стаўленне шырыні палос чырвонага і зялёнага колеру – 2:1. Злева вертыкальна размешчаны беларускі арнамент чырвонага колеру на белым фоне.
Колеры нашага сцяга маюць наступныя значэнні:
Чырвоны-сіла, мужнасць, высакароднасць, энергія;
Зялёны-надзея, здароўе, маладосць, адраджэнне, працавітасць, стварэнне, прыродная гармонія;
Белы-чысціня, бязгрэшнасць, прымірэнне, мудрасць, веды.
Арнамент-сімвал старажытнай культуры народа, яго духоўнага багацця. Змест арнаменту на Дзяржаўным сцягу апавядае аб хлебе, ураджаі і працягу роду; услаўляе працавітасць і майстэрства – первооснову шчаслівай долі чалавека.
Беларусь-першая ў свеце краіна, якая выкарыстала нацыянальны арнамент у якасці элемента Дзяржаўнага сцяга.
Факты аб нашым сцягу:
Арнамент, размешчаны на сцягу, быў вышыты ў 1917 г.сялянкай з вёскі Касцёлішча Сенненскага раёна Віцебскай вобласці Матронай Маркевіч. У Сянно ёй усталяваны помнік.
Другая Нядзеля мая-Дзень Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь.
У 2013 г.у Мінску з’явілася плошча Дзяржаўнага флага. У цэнтры яе знаходзіцца 70метровая Стэла, на якой усталяваны самы вялікі ў краіне дзяржаўны сцяг. Яго плошча складае 98 м2, а вага 25 кг.
Крыніца: https://president.gov.by/ru/president/detjam/flag
ДЗЯРЖАЎНЫ ГЕРБ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
У выяве беларускага герба адлюстроўваюцца асноўныя нацыянальныя і духоўныя каштоўнасці беларусаў: грамадзянскае адзінства, працавітасць, міралюбнасць.
У цэнтры контур Беларусі-суверэнітэт, тэрытарыяльнае адзінства краіны.
Вянок з залатых каласоў, кветак ільну і канюшыны – дабрабыт і дастатак. З кожнага боку вянок тройчы перавіты чырвона-зялёнай стужкай, у сярэдняй частцы якой у падставе герба ў два радкі напісаны золатам словы “РЭСПУБЛІКА БЕЛАРУСЬ”.
Зямны шар-жаданне жыць у міры і згодзе, супрацоўнічаць з усімі краінамі.
Узыходзячае сонца-сімвал жыцця і найлепшай долі.
Зорка-сімвал чалавека і чалавецтва, знак мужнасці і высокіх намераў, высокіх памкненняў народа.
Крыніца: https://president.gov.by/ru/president/detjam/gerb