19 студзеня 2023 года на базе дзяржаўнай установы адукацыі “Азярыцкаслабадскі дзіцячы сад Смалявіцкага раёна” адбылося пасяджэнне раённага метадычнага аб’яднання “Школа маладога спецыяліста”.
Кіраўнік метадычнага аб’яднання Самойленка А.В. актуалізавала уяўленні ўдзельнікаў пасяджэння па тэме “Музейная педагогіка, як сродак патрыятычнага выхавання дзяцей дашкольнага ўзросту”.
Выхаванцы старэйшага дашкольнага ўзросту ўстановы запрасілі гасцей установы на экскурсію ў міні-музей “беларуская хатка”, дзе ў вершаванай форме расказалі аб яе экспанатах.
“Гасцей шаноўных мы вітаем, сардэчна ў хату запрашаем!”
Намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці Навіцкая С.К. прадэманстравала магчымасці інфармацыйна-метадычнай часткі “Цэнтра гісторыка-культурнай спадчыны Беларусі” (ва ўмовах установы дашкольнай адукацыі).
Педагогі дашкольнай адукацыі падзяліліся вопытам арганізацыі нерэгламентаванай дзейнасці ва ўмовах міні-музея:
*Інсцэніроўка забаўлянак “Коцік”, “Бычок”, сярэдні дашкольны ўзрост (ад 4 да 5 гадоў). Чыркун Н.Р., выхавальнік дашкольнай адукацыі 1 кваліфікацыйнай катэгорыі.
*Гульня “Адгадай экспанат музея”, гульня “Героі беларускіх народных казак”, беларуская народная гульня “Міхасік”, старэйшы дашкольны ўзрост (ад 5 да 6 гадоў), Савіцкая Л.А., выхавальнік дашкольнай адукацыі 1 кваліфікацыйнай катэгорыі.
*Інсцэніроўка “Бусел і хлопчык” А. Дзеружынскага, гульня “Шэсць цудаў Беларусі” (тэхніка візуалізацыі: сторытэлінг), старэйшы дашкольны ўзрост (ад 5 да 6 гадоў). Макейчык В.В., выхавальнік дашкольнай адукацыі вышэйшай кваліфікацыйнай катэгорыі.
*Беларускія народныя гульні “Патэльня”, “Лянок”, “Гарлачык” (тэхнікі візуалізацыі: “кроссенс”, “стужка часу”), старэйшы дашкольны ўзрост (ад 5 да 6 гадоў), Прадзед Т.І., кіраўнік фізічнага выхавання 1 кваліфікацыйнай катэгорыі.
Удзельнікі пасяджэння наведалі ўзроставыя групы. Выхавальнікі дашкольнай адукацыі Чыркун Н.Р., Макейчык В.В., Савіцкая Л.А., прадставілі прадметна-прасторавае асяроддзе груп, у тым ліку нацыянальныя куткі, метадычныя распрацоўкі, гульнявы матэрыял, выраблены ўласнымі рукамі, наглядна-інфармацыйны матэрыял для ўзаемадзеяння з бацькамі выхаванцаў па далучэнню дашкольнікаў да гісторыка-культурнай спадчыны Беларусі.
Падрыхтавала:Навіцкая С.К., намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці