Раённае метадычнае аб’яднанне музычных кіраўнікоў устаноў дашкольнай адукацыі Смалявіцкага раёна

13 красавіка 2023 года на базе дзяржаўнай установы адукацыі “Азярыцкаслабадскі дзіцячы сад Смалявіцкага раёна” адбылося пасяджэнне раённага метадычнага аб’яднання музычных кіраўнікоў устаноў дашкольнай адукацыі Смалявіцкага раёна, тэма: “Выхаванне грамадзянска-патрыятычных пачуццяў у выхаванцаў у адукацыйнай вобласці “Музычнае мастацтва”.

Удзельнікі мерапрыемства наведалі выставу музычна-дыдактычных дапаможнікаў па выхаванню грамадзянска-патрыятычных пачуццяў выхаванцаў.

Багдановіч А.Ю., музычны кіраўнік дзяржаўнай ўстановы адукацыі “Азярыцкаслабадскі дзіцячы сад Смалявіцкага раёна” прадставіла ўвазе ўдзельнікаў мерапрыемства прэзентацыю “Выхаванне грамадзянска-патрыятычных пачуццяў у выхаванцаў у адукацыйнай вобласці “Музычнае мастацтва”.

Чыстая М.У., музычны кіраўнік дзяржаўнай ўстановы адукацыі і Савіцкая Л.А., выхавальнік дашкольнай адукацыі “Азярыцкаслабадскі дзіцячы сад Смалявіцкага раёна” арганізавала забаву “Ведаем, памятаем, шануем!” з дзецьмі старшага дашкольнага ўзросту (ад 5 да 6 гадоў).

Музычныя кіраўнікі ўстаноў дашкольнай адукацыі з задавальненнем пагулялі ў беларускую народную гульню  “Варысь кісель!”, якую арганізавала Чыстая М.У.

https://clck.ru/348rKz

Кіраўнік метадычнага аб’яднання Часнакова С.М. арганізавала дзейнасць па абмену эфектыўным педагагічным вопытам па выхаванню ў дашкольнікаў грамадзянска-патрыятычных пачуццяў паміж музычнымі кіраўнікамі устаноў дашкольнай адукацыі, правяла анкетаванне ўдзельнікаў метадычнага аб’яднання, рэфлексію.

Падрыхтавала:Навіцкая С.К., намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці

Relax and play at Hotel Glory's leisure gaming .

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *