Спартыўнае свята “Паб’ем усе рэкорды!”

18 жніўня 2023 года ва ўстанове адбылося спартыўнае свята “Паб’ем усе рэкорды”, у якім прынялі выхаванцы ўсіх узроставых груп.

Захапляльны сцэнар, які распрацавала кіраўнік фізічнага выхавання Прадзед Таццяна Іосіфаўна, не даваў дзецям засумаваць ні на хвілінку! Удзельнікі  спаборнічалі, гулялі ў рухомыя гульні, выконвалі комплексы практыкаванняў, танцавальныя рухі пад рытмічную музыку, спявалі песні! Мерапрыемства атрымалася яркім і займальным, чаму сведчыў звонкі смех, мора усмешак і шчаслівыя вочы дзяцей.

Мы паб’ем усе рэкорды! (прагляд)

Разам весела крочыць! (прагляд)

Мы смелыя, спрытныя, умелыя! (прагляд)

Падрыхтавала: Навіцкая С.К., намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *