У Год добраўпарадкавання ўстанова адукацыі “Нацыянальны цэнтр мастацкай творчасці дзяцей і моладзі” арганізуе правядзенне моладзевай ініцыятывы “Мой экалагічны след”.
У сваёй творчай працы ўдзельнікам Інтэрнэт-чэленджа неабходна адлюстраваць асабісты ўклад у добраўпарадкаванне рэгіена, населенага пункта, экалагічную ініцыятыву, валанцёрскую акцыю и іншае, з мэтай стварэння камфортнага асяроддзя для пражывання грамадзян.
У акцыі прыняла ўдзел Макейчык Вольга Васільеўна, выхавальнік дашкольнай адукацыі, якая рэалізавала сваю творчую ідэю па стварэнні птушынай сталоўкі на пні спілаванага дрэва на тэрыторыі ўстановы адукацыі.
#НЦХТДМ #Мой Экологический_След