Акцыя “НАШЫ ДЗЕЦІ”
Даты правядзення: 15 снежня 2025 г. — 14 студзеня 2026 г.
Пастанова Савета Міністраў ад 31 кастрычніка 2025 года № 598 устанаўлівае, што акцыя “Нашы дзеці” ў 2025 годзе пройдзе з 15 снежня 2025 года па 14 студзеня 2026 года.
Яе галоўная мэта- падарыць увагу, клопат і падарункі дзецям, якія апынуліся ў цяжкай жыццёвай сітуацыі, у тым ліку са шматдзетных, малазабяспечаных, апякунскіх і прыёмных сем’яў, выхаванцам дзіцячых дамоў і інтэрнатаў.
Даведачна: дадзеная акцыя з’явілася вясной 19 красавіка 1995 года, калі быў прыняты ўказ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь “Аб зацвярджэнні Нацыянальнага плана дзеянняў па ахове правоў дзіцяці на 1995-2000 гады”, дзе было прадугледжана правядзенне дабрачынных акцый “Нашы дзеці” і Рэспубліканскага навагодняга балю.
