Навагодняя казка прыйшла ў дзіцячы сад!

Час навагодніх святаў – гэта час прыгожай, добрай казкі, якая прыходзіць у кожны дзіцячы сад у канцы кожнага года з надыходам зімовых халадоў.
У нашым дзіцячым садку былі праведзены навагоднія святы ў кожнай групе. Казачна ўпрыгожаная музычная зала і тэрыторыя дзіцячага сада, зіхоткія агеньчыкі, прыгожая ёлка, займальныя танцы і карагоды, вершы, загадкі, вясёлыя гульні падарылі дзецям і іх бацькам святочны навагодні настрой. А для педагогаў лепшы падарунак да Новага года – гэта бачыць шчаслівыя вочы выхаванцаў і ўдзячных законных прадстаўнікоў. Навагодні цуд адбыўся.

 

 

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *