Адбылася традыцыйная “Калядная сустрэча” у аздараўленчым комплексе “Сасновая”. Выхаванцы з Дзедам Марозам і Снягурачкай гулялі ў гульні, чыталі вершы, адгадвалі загадкі. Гасцінныя гаспадары пачаставалі дзяцей смачнымі прысмакамі, а Дзед Мароз са Снягуркай уручылі падарункі.
Уразіла дзяцей і наведванне мясцовага прыходу, дзе святар Іоан расказаў пра вялікае каляднае свята, пра гісторыю нараджэння маленькага сына божага, паказаў стэлізаваныя яслі з навароджанным Хрыстом. У канцы сустрэчы дашкаляты атрымалі маляванкі і салодкага пеўніка.







