Выпускны ў дзіцячым садзе – гэта самае яркае, доўгачаканае і незабыўнае свята для дзяцей, якое сімвалізуе заканчэнне выдатнай дашкольнай пары. Здавалася б, толькі ўчора бацькі прывялі сваіх малых у дзіцячы сад, а сёння яны ўжо развітваюцца з утульным дзіцячым садам. У памяці засталіся выдатныя гады, напоўненыя займальнымі падарожжамі, цікавымі сустрэчамі і смехам.
У нашым садзе прайшоў выпускны баль для старэйшых выхаванцаў. У гэты дзень выпускнікі сказалі “Да пабачэння” дзіцячаму садку. Дзеці паказалі ўсё, чаму навучыліся ў дзіцячым садзе: чытаць вершы, спяваць песні, танцаваць, сябраваць і дапамагаць адзін аднаму.
Ўдачы вам у школьным жыцці, дарагія выпускнікі!


