Пераемнасць паміж установай дашкольнай адукацыі і першай прыступкай сярэдняй адукацыі

Паміж дзяржаўнай установай адукацыі  “Азярыцкаслабадскі дзіцячы сад Смалявіцкага раёна” і дзяржаўнай установай адукацыі “Азярыцкаслабадская сярэдняя школа” склаліся прадуктыўнае супрацоўніцтва ў рэалізацыі пераемнасці адукацыйнага працэсу паміж ўстановай дашкольнай адукацыі  і першай прыступкай сярэдняй адукацы

Эфектыўная форма ўзаемадзеяння – наведванне адкрытых заняткаў і ўрокаў, азнаямленне з метадамі і формамі работы, гутаркі аб узроставых асаблівасцях развіцця дзяцей. Усё гэта дазваляе пазнаёміцца са становішчам і арганізацыяй жыцця і навучання дзяцей, абмяняцца вопытам, знайсці аптымальныя метады, прыёмы і формы работы.

У мэтах пераемнасці адукацыйнага працэсу паміж ўстановай дашкольнай адукацыі  і першай прыступкай сярэдняй адукацыі і павышэння прафесійнай кампетэнцыі педагогаў 22 лістапада 2022 года выхавальнікі дашкольнай адукацыі наведалі ўрокі (навучання грамаце, матэматыцы) у 1 класах пачатковай школы. Было цікава назіраць за пабудовай урока, прыёмамі і формамі работы, тыпамі заданняў, узаемадзеяннем настаўнікаў з вучнямі. Хочацца адзначыць якасны падыход настаўнікаў да правядзення ўрокаў. На ўроках настаўнікі фарміравалі ў дзяцей элементарныя ўменні, знаёмілі з новай тэмай, замацоўвалі атрыманыя веды.

Наведванне адкрытых заняткаў дае магчымасць выхавальнікам дашкольнай адукацыі  вызначаць арыенціры да падрыхтоўкі дзяцей да навучання ў школе.

Падрыхтавала: Навіцкая С.К., намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці

 

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *