Сонечным кастрычніцкім днём выхаванцы старшага дашкольнага ўзросту разам з выхавальнікам Савіцкай Ларысай Аляксандраўнай выйшлі на вуліцу не толькі пагуляць. Дзеці былі занятыя важнай і цікавай справай – саджалі туі!
Малыя беражліва трымаюць у руках вазоны з невялікімі дрэўцамі. Ямкі ўжо гатовыя. Трэба спачатку паліць іх вадой, затым апусціць высадак, прысыпаць зямлёй у падставы. Уся праца займае не больш за пяць хвілін, а уражанняў – на цэлы дзень!
Побач з малымі працавалі і супрацоўнікі ўстановы: высаджвалі ў грунт саджанцы самшытаў.
Дарослыя – найлепшы прыклад для дзяцей. Менавіта ў іх малыя вучацца дабру і чуласці, разуменню і адказнасці, старанню і працавітасці. Гэта закладвае аснову дарослага жыцця.
Дзясяткі маладых туй і самшытаў упрыгожылі тэрыторыю дзіцячага сада. Саджанцы падарыў ўстанове Станіслаў Адамавіч Сарока.
Падрыхтавала: Навіцкая С.К., намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці.