З надыходам восені традыцыйна ў нашай установе праводзіцца выстава сумеснай творчасці дзяцей і бацькоў “Восеньскі калейдаскоп”.
Галоўная ўмова – выкарыстанне ў работах дароў восені (гародніны, садавіны, прыроднага матэрыялу). Выраб творчых работ з прыроднага матэрыялу – занятак неверагодна цікавы і займальны. Выкарыстоўваючы ў сваіх работах прыродны матэрыял: восеньскае лісце, гузы, жалуды, пластылін, паперу, з дапамогай фантазіі і творчасці бацькамі сумесна з дзецьмі былі падрыхтаваныя цэлыя кампазіцыі, сапраўдныя шэдэўры!Гэтая штогадовая выстава ў халоднае восеньскае надвор’е заўсёды радуе яркімі цёплымі фарбамі, дае зарад бадзёрасці і добрага настрою!
Дзеці, іх бацькі з вялікім задавальненнем прадставілі прадукты сумеснай творчасці: разнастайныя вырабы, якія ўразілі арыгінальнасцю задумкі, тэхнікай выканання, своеасаблівасцю і непаўторнасцю. Кампазіцыі з гародніны і садавіны, карціны з лісця і сухацветаў – усё гэта выклікала жывую і непадробную цікавасць. Разнастайныя казачныя домікі, жывёлы і птушкі, цікавыя лясныя палянкі, кветкавыя і прыродныя кампазіцыі, – чаго толькі не было на гэтай выставе! Запаслівыя восеньскія вожыкі, выкананыя з розных матэрыялаў, былі прадстаўлены ў многіх творчых кампазіцыях. Здаецца, што ўсе прыродныя і падручныя матэрыялы былі выкарыстаныя для працы, а фантазіі не было мяжы!
Вялікі дзякуй дзеткам і іх бацькам за творчую працу!
Падрыхтавала: Навіцкая С.К., намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці