Прафілактычная акцыя “ЗА БЯСПЕКУ РАЗАМ”

З 16 кастрычніка па 1 лістапада 2023 года праводзіцца рэспубліканская акцыя па папярэджанні пажараў і гібелі людзей ад іх у жыллёвым фондзе “За бяспеку разам” для павышэння ўзроўню бяспекі насельніцтва, актывізацыі пажарна-прафілактычнай работы, аналізу яе эфектыўнасці і ацэнкі гатоўнасці тэрыторый да асенне-зімовага перыяду.

Акцыя праводзіцца з мэтай зніжэння колькасці пажараў, якія адбываюцца па прычыне невыканання грамадзянамі правілаў пажарнай бяспекі ў жылых будынках і збудаваннях, населеных пунктах і тэрыторыях, у тым ліку ў сельскай мясцовасці, павышэння інфармаванасці насельніцтва аб магчымасцях дзяржаўных арганізацый па аказанні паслуг у сферы забеспячэння пажарнай бяспекі, умацавання правапарадку, папярэджання правапарушэнняў, якія здзяйсняюцца грамадзянамі ў стане алкагольнага ап’янення.

Задачы акцыі:

1. Інфармаваць насельніцтва аб стане пажарнай бяспекі, растлумачыць грамадзянам наступствы невыканання правілаў пажарнай бяспекі, пакідання дзяцей без нагляду, злоўжыванні спіртнымі напоямі.

2. Аказаць дапамогу рэспубліканскім органам дзяржаўнага кіравання, мясцовым выканаўчым і распарадчым органам, іншым арганізацыям у навучанні грамадзян мерам пажарнай бяспекі ў побыце і на вытворчасці, аказаць дапамогу пазаштатным пажарным фарміраванням у арганізацыі пажарна-прафілактычнай работы.

3. Акцэнтаваць увагу мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў на неабходнасць правядзення рэгулярнай і мэтанакіраванай работы па забеспячэнні пажарнай бяспекі на адпаведнай тэрыторыі, павышэнне ўзроўню супрацьпажарнай абароны домаўладанняў кватэр адзінокіх пажылых грамадзян і інвалідаў.

Падчас акцыі, работнікамі РАНС будуць праведзены рэйды па праверцы жылых дамоў, скляпоў, прыняты меры па ліквідацыі выяўленых парушэнняў. Асаблівая ўвага будзе нададзена тлумачальнай працы. Прадстаўнікі МНС наведаюць дома адзінока пражываючых пажылых грамадзян і сем’і, у якіх дзеці знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы, раскажуць аб недапушчальнасці пакідання дзяцей без нагляду і крымінальнай адказнасці бацькоў, а таксама аб асноўных прычынах узнікнення пажараў у жыллё.

Паважаныя грамадзяне, у мэтах забеспячэння ўласнай бяспекі ўсталюеце ў домаўладаннях аўтаномныя пажарныя апавяшчальнікі. Ня будзьце абыякавыя да суседзяў, якія маюць патрэбу ў сацыяльнай дапамогі.

Падрыхтавала: Навіцкая С. К., намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці

 

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *