Выхаванцы другой малодшай групы яшчэ недастаткова маюць уяўленні аб раслінах, неабходных умовах для іх росту. Таму мы з бацькамі стварылі ўмовы для пазнавальна-практычнай дзейнасці. Бацькі выхаванцаў дапамаглі набыць глебу, насенне, У сакавіку дзеці разам з выхавальнікам зрабілі “градкі” на вакне, пасадзілі сваю першую цыбульку. пасеялі насенне агуркоў, фасолі, кропа.
Дзеці палівалі, назіралі, радаваліся першым усходам і пладам.
І ўжо ў маі сабралі свой першы ўраджай!
Вельмі прыемна было пакаштаваць смачныя плады самім дзецям і пачаставаць свайго гадаванца: улітку Ахаціну.
Падрыхтавала: Макейчык В.В., выхавальнік дашкольнай адукацыі вышэйшай катэгорыі








