У нашай ўстанове існуе шмат добрых традыцый. Адна з іх – турыстычны паход напрыканцы навучальнага года.
Выхаванцы старэйшага дашкольнага ўзросту пад кіраўніцтвам кіраўніка аб’яднання па інтарэсах “Турысцяты” Прадзед Т.І., пераўтварыліся ў сапраўдных турыстаў і адправіліся пешшу ў паход у лясны масіў каля аграгарадка Слабада.
У лесе маленькіх турыстаў чакала шмат цікавага і незвычайнага. На практыцы дзеці праявілі ўяўленні і ўменні, сфарміраваныя на занятках аб’яднання па інтарэсах “Турысцяты”. Найбольш запамінальным для дзяцей сталі спартыўныя спаборніцтвы, цуда-дрэва з цукеркамі, прывал.
Арганізавала турыстычны паход: Прадзед Т.І., кіраўнік аб’яднання па інтарэсах “Турысцяты”
Прадставіла фотаматэрыялы: Чыркун Н.Р., выхавальнік дашкольнай адукацыі першай кваліфікацыйнай катэгорыі
















