Раённыя “ДАЖЫНКІ-2022” у Азярыцкай Слабадзе

Смалявіцкі раён адсвяткаваў “Дажынкі-2022”.  Сёлета ўраджай тут склаў 101 365 тон.
Варта адзначыць, што лепшай гаспадаркай стала адкрытае акцыянернае таварыства “Азярыцкі-Агра”, якое знаходзицца щ нашым населеным пункце. Тут было сабрана больш за 19 тысяч тон. Таму святочныя мерапрыемствы адбыліся ў аграгарадку Азярыцкая Слабада.

Выхаванцаў дзяржаўнай установы адукацыі “Азярыцкаслабадскі дзіцячы сад Смалявіцкага раёна” запрасілі прыняць удзел у святочных мерапрыемствах, на якіх традыцыйна былі ўзнагароджаны лепшыя работнікі сельскагаспадарчых прадпрыемстваў раёна.

На свяце аграрыяў, выхаванцы наведалі выставу прадукцыі сельгаспрадарчых прыемстваў раёна з патрыятычнай назвай – “Мая зямля – маё багацце”. Акрамя таго, выхаванцы змаглі пачаставацца ўнікальнымі аўтарскімі караваямі, паспрабаваць мясцовую прадукцыю і паўдзельнічаць у займальным інтэрактыве з лепшымі работнікамі аграпрамысловага комплексу. Акрамя гэтага, на свяце прадставілі свае цікавыя работы майстроў народнай творчасці.

Падрыхтавала: Навіцкая С.К., намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны.