Выхаванцы, якія наведваюць аб’яднанне па інтарэсах “Турысцяты” наведалі шматфункцыянальную спартыўную пляцоўку, якая з’явілася ў аграгарадку Слабада зусім нядаўна.
Дзеці з цікавасцю разглядалі бегавую дарожку, сілавыя трэнажоры, з захапленнем назіралі за гульнёй падлеткаў у футбол, з радасцю правялі час у гульнявым комплексе. Напрыканцы падарожжа аднагалосна вырашылі, што абавязкова прыйдуць сюды зноў разам з бацькамі!
Падрыхтавала: Прадзед Т.І., кіраўнік аб’яднання па інтарэсах “Турысцяты”